Пераклад праграм на беларускую
мову

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі...
Ф. Багушэвіч

Пераклады

Карыстайцеся, калі ласка !
Глядзіце апошнія пераклады: Opera 7.02 (7.03), 7-zip 2.24 , Flexiblesoft Dieler II v3.3

Flexiblesoft Dieler II v3.3 (1,4 Мб.)
"Званілка", акрамя злучэння, аутаматычнага злучэння, настроек розных параметраў, мае функцыі злучэння і разрыву сувязі, запуска праграм па раскладу. Можна дакладна кантраляваць ня толькі час, праведзены ў Сеціве, але і грошы, якія прыйдзецца за гэта аддаць. Падтрымка скур дапамагае выбраць выгляд праграмы на свой густ.
Winamp 2.77 (28 кб.)(файл перакладу)
Сусветна вядомы MP3-плэер. Найлепшае, што можна знайсці сярод бескаштоўных праграм, але дае фору і вялікай колькасці "шараварных" прадуктаў. Можа граць фарматы .mp3, .wav, .wma, .midi ды шмат іншых. Плагіны пашыраюць магчымасці праграмы: можна, напрыклад, глядзець .mpeg, .avi
FAR 1.63  (6 Кб.)(файл перакладу)

Аматарам інтэрфэйсу "а ля Norton Commander", а таксама прадвінутым карыстальнікам, якія не жадаюць ужываць Windows Commander.

WinRAR 3.00 (1 Мб.)
Шырока вядомы архіватар ад стваральнікаў FAR'а.
7-Zip 2.24 (1 Мб.)

Архіватар са зручным двухваконным інтэрфейсам, падтрымлівае інтэграцыю з FAR, Windows Explorer ды кансольны рэжым. Можа чытаць і ствараць архівы фарматаў 7z, ZIP, GZIP, TAR, BZIP2. Таксама падтрымліваецца дэкампрэсія RAR, CAB, ARJ, cpio, rpm.

Windows Commander 5.0 (27 Кб.)(файл перакладу)
Праграма перш за ўсё дублюе функцыі Windows Explorer, але гэтым яе магчымасці не абмяжоўваюцца. Доступ па FTP, пошук файлаў, далучаны архіватар, бездань розных усталёвак, параметраў робяць яе практычна ўніверсальнай.
UniRed 2.0 (903 кб.)
Гэта тэкставы рэдактар з падтрымкай розных кадыровак, на сайце ляжыць беларусіфікаваны дыстрыбутыў.
ATnotes 9.2 (511 Кб.)

Налёпкі, занатоўкі, паперкі - гэта так звыкла на нашым пісьмовым стале. А калі змясціць такія ж маленькія запісы на уласным "Дэсктопе" ?

Праграма як раз гэта і робіць. Невялічкія прамавугольнічкі быццам бы сапраўды ляжаць под шклом манітора. Расклад заняткаў працоўнага дня, планы на бліжэйшы час, проста добрыя думкі можна заўсёды мець пад рукой.

На сайце ляжыць беларусіфікаваны дыстрыбутыў. Перад інсталяцыяй прачытайце instr_ATNotes.txt

XNview 1.50 (1,8 Мб.)
Перад вамі сапраўдны мультымедыя-камбайн. Галоўнай перавагай праграмы з'яўляецца магчымасць прагляду файлаў графічных аудыа- і відэафарматаў, якіх падтрымліваецца вялікая колькасць. Таксама магчыма канвертаваць адны графічныя фарматы ў другія.
BSPlayer 0.85 (7 кб.) (файл перакладу)
Відэаплэер з мінімальнай колькасцю самых неабходных функцый, таму самы надзейны.

Opera 7.02 (7.03) (39 кб. файл перакладу)

Інтэрнэт-браўзер. Мае шмат магчымасцяў, што надаюць перавагу над шырока вядомым Internet Explorer, напрыклад, альтэрнатыўны зручны інтэрфэйс, інтэграваныя магчымасці пошуку і шмат наладаў. Па словах стваральнікаў, гэта найхутчэйшы браўзер у свеце. Глядзіце старонку праграмы ў сеціве http://www.opera.com

Калі вы не знайшлі неабходнай праграмы тут - паспрабуйце знайсці яе на гэтай старонцы: http://belsoft.tut.by

 

Цягніце новыя праграмы проста адсюль:

Opera 7.02 (7.03)

файл перакладу

ATNotes 9.2

Пераклад далучаны

7-zip 2.24

Пераклад далучаны

F.Dialer II v3.3

Пераклад далучаны

Unired 2.0

файл перакладу

Не забывайцеся на
поўны спіс

Hosted by uCoz